Фота: Gabriel Kuchta/Getty Images

Фота: Gabriel Kuchta/Getty Images

Дэмакратычная лідарка Беларусі выказала спачуванні чэшскаму народу і прэзідэнту Пятру Паўлу з прычыны гібелі людзей у выніку нападу стралка-адзіночкі на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе.

«Мае шчырыя спачуванні сем’ям і сябрам загінулых з-за трагічнай стральбы ў Празе. Мае думкі з усімі, хто пацярпеў ад гэтага жахлівага акту гвалту. Мы падтрымліваем Чэхію ў гэты час жалобы», — напісала яна ў сацыяльнай сетцы Х.

На сайце Лукашэнкі пакуль спачуванняў няма. Там ёсць толькі віншаванне з Днём энергетыка. 

У чацвер у выніку страляніны, якую зладзіў на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта ў Празе Давід Козак, былі забітыя 14 чалавек, 25 чалавек былі параненыя.

Прынамсі дзевяць чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні, пяцёра — раненні сярэдняй цяжкасці і да 10 — лёгкія. Нападніка ліквідавалі. Таксама быў знойдзены мёртвым бацька стралка.

Чытайце таксама:

У Карлавым універсітэце ў Празе стралялі, ёсць загінулыя

Што вядома пра стралка, які забіў не менш за 14 чалавек у Празе

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0