Тарас Вяснянка. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Тарас Вяснянка. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Адзін з затрыманых, якога ўдалося апазнаць, — гэта 43-гадовы Тарас Вяснянка. Ён мае ІП, сфера дзейнасці якога — дробны гандаль. Таксама ў мужчыны ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей. Яго вінавацяць у рэпосце з нейкага рэсурсу, прызнанага «экстрэмісцкім».

Пра другога мужчыну вядома, што ён у 2020-м вывешваў беларускі нацыянальны сцяг на даху свайго прыватнага дома. Меркавана, яго вінавацяць у няправільным захоўванні зарэгістраванай зброі, якая на відэа ляжыць проста на паліцах — аніякіх «палітычных» абвінавачанняў яму не закідаюць.

Другі затрыманы. Скрыншот з відэа ГУБАЗіК

Другі затрыманы. Скрыншот з відэа ГУБАЗіК

Трэці затрыманы — малады хлопец, які выходзіў у 2020-м на пратэсты. Адметна, што ў відэа дэманструюцца ягоныя нявыдаленыя гісторыі ў інстаграме, якія ён публікаваў для «блізкіх сяброў» і не выдаліў з архіву.

Трэці затрыманы. Скрыншот з відэа ГУБАЗіК

Трэці затрыманы. Скрыншот з відэа ГУБАЗіК

Невядома, колькі затрыманых у Чэрвені насамрэч — звычайна паказваюць не ўсіх рэпрэсаваных. Калі прайшлі затрыманні, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
32