Барыс Кагарліцкі пасля рашэння суда. Фота са старонкі Барыса Кагарліцкага ў фэйсбуку

Барыс Кагарліцкі пасля рашэння суда. Фота са старонкі Барыса Кагарліцкага ў фэйсбуку

Навукоўца вызвалілі ў зале суда. Кагарліцкаму на два гады забаранілі адміністраваць інтэрнэт-сайты.

Прысуд Кагарліцкаму вынеслі ўжо на другі дзень судовага працэсу, які праходзіў у Вярхоўным судзе Комі.

Пракурор падчас спрэчак прасіў прысудзіць навукоўца да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі.

64-гадовага Кагарліцкага затрымалі па абвінавачванні ў апраўданні тэрарызму ў ліпені гэтага года.

Як паведамляў адвакат Кагарліцкага, падставай для распачынання справы стала выказванне навукоўца аб выбуху на Крымскім мосце, які злучае Краснадарскі край з анексаваным Расіяй паўвостравам, які адбыўся ў кастрычніку мінулага года.

Падчас разгляду справы ў судзе стала вядома, што справу распачалі з-за роліка пад назвай «выбуховае віншаванне ката Мастка, нервовыя людзі і падзеі, удары па інфраструктуры», які быў апублікаваны заснаваным Кагарліцкім праектам «Рабкор». Ролік з пляцоўкі ўжо выдалены.

Прадстаўнік абвінавачвання ў судзе заявіў, што псіхолага-лінгвістычная экспертыза выявіла ў роліку сацыёлага «прызнанне ідэалогіі здзяйснення выбуху з мэтай дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады».

Абарона актывіста ў судзе сцвярджала, што пры выбары назвы была дапушчана «праява нядбайнасці», што «пацягнула за сабой фармаванне двухсэнсоўнага паслання», адзначае выданне Sota.

Адвакат Кагарліцкага заявіў суду, што ролік нёс гумарыстычны пасыл, тады як «крытычны аналіз падзей» у каналах Кагарліцкага адбываўся «ў дазволенай тэрміналогіі дзяржавы».

Сам сацыёлаг у апошнім слове адхіліў абвінавачванне ў апраўданні тэрарызму. «Гэта супярэчыць маім прынцыпам, маёй рэпутацыі. Я жыў на свеце досыць доўга, я ведаю, што законы мяняюцца. Я заўсёды стараўся прытрымлівацца іх, быць грамадзянінам, працаваць на карысць сваёй краіны. Я спадзяюся на справядлівае рашэнне суда», — заявіў ён.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1