Фота: lentachold / Telegram

Фота: lentachold / Telegram

У Хабараўску выхаванцам дзіцячага сада №137 пасля спаборніцтваў па піянерболе ўручылі граматы, на якіх намаляваны герб Украіны са стужкамі ў колерах украінскага сцяга. У сувязі з гэтым інцыдэнтам ідзе разбіральніцтва, піша kommersant.ru.

Інструктар дзіцячага сада №122 знайшла шаблоны грамат у інтэрнэце, раздрукавала і прынесла на спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі некалькі дзіцячых садкоў. Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі, кожны інструктар рыхтаваў граматы самастойна.

«Безумоўна, такія сітуацыі недапушчальныя. З усімі супрацоўнікамі адукацыйных устаноў правядзём гутаркі і экзамены з нагоды ведання расейскай сімволікі»,— распавялі ва ўпраўленні, удакладніўшы, што цяпер граматы з украінскай сімволікай у дзяцей канфіскаваныя для правядзення праверкі.

Telegram-канал Astra апублікаваў фатаграфію адной з уручаных грамат. На ёй стаіць подпіс загадчыцы дзіцячага садка №137 Ірыны Івасенка і пячатка ўстановы. Маці аднаго з выхаванцаў распавяла, што на ўкраінскую сімволіку на грамаце звярнулі ўвагу бацькі дзяцей.

«Маё дзіця спытала: чаму на адной грамаце так, а на другой не? Я адказала, што гэта сцяг іншай краіны, памыліўся чалавек, так бывае. Мы не скардзіліся, але я сказала выхавальніку пра гэта, яна адказала — будзем разбірацца»,— прыводзіць яе словы канал.

Фота: lentachold / Telegram

Фота: lentachold / Telegram

Малюнак з шаблонам грамат, якія былі выдадзены выхаванцам, адсутнічае ў выніках па запыце ў пошукавай сістэме «Яндэкса» і з'яўляецца сёмым па ліку ў выніках пошуку ў Google. У прыватнасці, такі малюнак прысутнічае ў тэматычных падборках сэрвісу Pinterest з шаблонамі грамат. Слова «грамата» мае ідэнтычнае напісанне на ўкраінскай і рускай мовах.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1