Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі размаўляе з камандуючым Сухапутнымі войскамі Украіны Аляксандрам Сырскім падчас візіту ў прыфрантавы горад Купянск Харкаўскай вобласці, 30 лістапада 2023 г. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі размаўляе з камандуючым Сухапутнымі войскамі Украіны Аляксандрам Сырскім падчас візіту ў прыфрантавы горад Купянск Харкаўскай вобласці, 30 лістапада 2023 г. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Як піша The New York Times са спасылкай на чыноўнікаў ЗША і Украіны, ЗША настойваюць на стратэгіі, пры якой Украіна надасць асноўную ўвагу абароне і ўтрыманню бягучых пазіцый, а таксама будзе нарошчваць сілы і запасы зброі на працягу года. Такая стратэгія, лічаць ЗША, забяспечыць Украіне магчымасць адбіць любы новы наступ Расіі. 

Мэта стратэгіі — стварыць дастаткова пераканаўчую пагрозу і прымусіць Расію разглядаць магчымасць мірных перамоваў у канцы 2024-га або ў 2025 годзе.

Прадстаўнікі Украіны, у сваю чаргу хочуць перайсці ў наступ альбо на зямлі, альбо з дапамогай далёкіх удараў, «спадзеючыся прыцягнуць увагу ўсяго свету». 

У прыватнасці, у Кіеве вывучаюць стратэгію, заснаваную на паспяховых глыбокіх ударах па Крыме мінулай восенню. 

Украінцы шукаюць спосабы вывесці Расію з раўнавагі з дапамогай нападаў на зброевыя заводы, склады зброі і чыгуначныя пуці, па якіх перавозяць боепрыпасы, а таксама сімвалічных перамог. Былы высокапастаўлены вайсковец з Украіны адмовіўся абмяркоўваць з газетай гэтыя прапановы, але прызнаў, што новы план распрацоўваецца і назваў яго «вельмі смелым». 

Па словах амерыканскіх і ўкраінскіх афіцэраў, саюзнікі спадзяюцца прапрацаваць дэталі новай ваеннай стратэгіі ў студзені 2024 года падчас серыі ваенных гульняў, якія плануецца правесці ў нямецкім Вісбадэне.

Паводле выдання, неабходнасць у новай стратэгіі ўзнікла на фоне няўдач украінскага контрнаступлення і паслаблення падтрымкі Украіны ў Кангрэсе ЗША. 

Прадстаўнікі Украіны не разумеюць, наколькі нестабільная далейшая падтрымка з боку ЗША і ўскладаюць нерэалістычныя спадзяванні на амерыканскія пастаўкі, адзначаюць суразмоўцы газеты. Напрыклад, украінцы просяць мільёны артылерыйскіх снарадаў з заходніх запасаў, якіх проста не існуе.

Амерыканскія чыноўнікі спрабуюць падрыхтаваць украінцаў да наступнага года баявых дзеянняў, папярэджваючы, што любая дапамога, якую ў выніку ўхваліць Кангрэс, наўрад ці будзе такой жа значнай, як у першыя два гады вайны, пераказвае артыкул «Медуза».

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
17
Абуральна
4