Фота: Вадзім Буто

Фота: Вадзім Буто

Як канструктар

Каб зрабіць цацкі з вінных коркаў, трэба акуратна распілаваць вінныя коркі папярок на роўныя часткі. Атрыманыя кружкі можна адшліфаваць наждачнай паперай, пасля чаго склеіць паміж сабой суперклеем і перацягнуць вяровачкай (для надзейнасці яе таксама можна прыклеіць). Такія цацкі можна размаляваць акрылавымі фарбамі на воднай аснове, папярэдне развёўшы іх вадой.

Коркі ў выглядзе чагосьці

А яшчэ вы можаце проста размаляваць коркі ў выглядзе чалавечкаў. Мацаванне можна зрабіць з дапамогай шпількі: акуратна ўторкніце яе ў корак, а праз пяцельку працягніце нітачку або леску.

А як вам алоўкі, выразаныя з коркаў? Дарэчы, корак выдатна рэжацца звычайным канцылярскім нажом.

Творчы патэнцыял коркаў бязмежны. Здаецца, што з іх можна зрабіць усё, што пажадаеце. Не бойцеся эксперыментаваць і падключаць дадатковыя матэрыялы — гузікі, дрот, бісер, вяровачкі, як гэта рабілі майстрыхі Таццяна Хлапкова і Кацярына Буто.

Чытайце таксама:

Самая навагодняя ежа. Што можна купіць у крамах толькі цяпер

«Цмок на скарбе». На Камароўцы прадаецца даражэзная ёлачная цацка

Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам

Як сямейная пара кінула працу ў тэатры, каб адкрыць сваю справу. Цяпер яны робяць анёлаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?