Уладзімір Салавей. Скрыншот відэа яго ютуб-канала

Уладзімір Салавей. Скрыншот відэа яго ютуб-канала

Сёння Валерый Салавей расказаў, навошта ён прыдумаў гісторыю пра Пуціна ў халадзільніку, піша тэлеграм-канал «Интуиция подскажет».

Ён кажа, што спрабаваў «даць акно магчымасцяў расійскай апазіцыі для перамен і напіраць на факт нелегітымнасці выбараў двайніка ў сакавіку 2024 года».

На думку Салаўя, расійская апазіцыя «дэмаралізаваная, у яе няма яснай рэалістычнай стратэгіі». Аднак у «апазіцыі была магчымасць выкарыстоўваць акно, створанае тг-каналам «Генерал СВР» і заняцца працэсам дэлегітымізацыі рэжыму».

Паводле «мінімальных ацэнак» (без спасылак на крыніцы) Валерыя Салаўя, «70% жыхароў Расіі чулі пра тое, што Пуціна няма ў жывых. Каля 20% вераць у гэта. І каля 40% дапускаюць, што гэта магчыма.

«Людзі гатовыя прызнаць выбары нелегітымнымі. Проста трэба было пра гэта ўвесь час казаць. Расійская апазіцыя ў выніку пахавае ўсе шанцы на змену сітуацыі», — упэўнены Валерый Салавей.

***

У канцы кастрычніка Валерый Салавей заявіў, што Пуцін памёр, яго цела ў моргу, але пра гэта паведамяць пазней.

«Не цяпер, а праз два ці тры месяцы, у залежнасці ад абставін, кіруючая вярхушка Расіі абвесціць пра смерць Пуціна», — казаў тады Валерый Салавей.

Навіна вакол смерці Пуціна, у тым ліку, абрасла серыяй жартаў, уключаючы, што Салавей абвясціў сябе в. а. прэзідэнта і сканчаючы тым, што ён заменіць Пуціна ў судзе ў Гаазе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?