Каляндар фестывалю выходзіць кожны год, пачынаючы з 2016 года. Гэтую традыцыю заклаў яшчэ SunDay, а зараз працягвае ЛАКАЦЫЯ.

 

Над новым выпускам працавалі фатографы Вазген WAKA Карапецян і ZDYMAEM Production. 

— Калі ў мінулыя гады арганізатары раілі фатографу аўтамабілі ўдзельнікаў для календара, грунтуючыся на галасаванні суддзяў і рэакцыях гледачоў, сёлета ўмяшання ў творчы працэс не было зусім. Каманда фатографаў сама выбірала аўтамабілі ўдзельнікаў проста на фестывалі — індывідуальна для кожнай дзяўчыны і для яе вобраза, — гавораць арганізатары.

 

Гераіні выдання — пераможцы конкурсу прыгажосці ЛАКАЦЫІ.

Папярэдняя цана календара — 36 рублёў, замовы ўжо прымаюць. 

Чытайце таксама:

Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год

«Палітвязынка» збірае грошы на калядныя адвент-календары для дзяцей палітзняволеных

Беларускія календары на 2024 год: фантастычны выбар як унутры Беларусі, так і за мяжой

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?