Фота: Peter Dazeley / Getty Images

Фота: Peter Dazeley / Getty Images

Акруговая пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу, у рамках якой 29-гадовы Крысцьян абвінавачваецца ў кібермахлярстве і падрыхтоўцы кіберзлачынстваў, піша Delfi.ee.

З верасня 2020 года да чэрвеня гэтага года ён разаслаў каля двух мільёнаў фішынгавых паведамленняў, у якіх нібыта папярэджваў або інфармаваў кліентаў і прапаноўваў ім неадкладна ўвайсці ў інтэрнэт-банк.

Лісты ўтрымлівалі спасылку, якая вядзе на фэйкавыя сайты аўстралійскіх банкаў.

Калі атрымальнік паведамлення ўводзіў свае даныя для ўваходу ў банк, ён перанакіроўваўся на сервер, кантраляваны абвінавачанымі. Невядома, колькі махляр атрымаў грошай, але ў яго і ягонай сяброўкі Крыстэль канфіскаваная маёмасць на 46 тысяч еўра.

Акрамя гэтага мужчыну абвінавачваюць у выкарыстанні даных чужых крэдытных карт, пры дапамозе якіх ён рэгістраваўся на розных платформах, напрыклад, Bolt Food.

За многія гады ён замовіў адтуль ежы на 9 000 еўра, расплачваючыся чужымі крэдытнымі картамі. Таксама пры дапамозе чужых крэдытных карт заказваў розныя тавары на гандлёвых пляцоўках.

Больш за тое, ён і Крыстэль абвінавачваюцца ў незаконным абароце наркатычнага рэчыва ў невялікіх аб'ёмах. Крыстэль абвінавачваюць яшчэ і ў дапамаганні ў падрыхтоўцы кіберзлачынства.

Іх арыштавалі ўлетку, але за кратамі знаходзіцца Крысціян.

Калі яго прызнаюць вінаватым у неаднаразовым кібермахлярстве, яго могуць зняволіць на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?