Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Images

Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Images

«17 сакавіка 2024 года адбудуцца прэзідэнцкія выбары. У гэты дзень мы заклікаем усіх прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць супраць Уладзіміра Пуціна. Зрабіць гэта можна, паставіўшы галачкі за любога іншага кандыдата», — піша каманда Навальнага.

Паплечнікі палітыка абвясцілі аб пачатку агітацыйнай кампаніі супраць Пуціна. Яны запусцілі сайт «Расія без Пуціна», на якім гаворыцца, што «кожны актыўны грамадзянін» найбліжэйшымі ста днямі да прэзідэнцкіх выбараў «павінен паставіць перад сабой простую мэту — пераканаць мінімум 10 чалавек выступіць супраць Пуціна».

«Без сумневу, нас чакае пародыя на выбарчую працэдуру. А вынікі будуць, як звычайна, падрабляць. Але любыя выбары, нават самыя фальшывыя, — гэта час сумневаў. Людзі задумваюцца аб тым, хто ва ўладзе і навошта ён там. Галоўная задача расійскай апазіцыі, задача ўсіх сумленных грамадзян — усімі сіламі адказаць на гэтыя сумневы.

Агітаваць. Патлумачыць, што 71-гадовы Пуцін, які знаходзіцца ва ўладзе 24 гады, не павінен заставацца яшчэ на 6 гадоў. Ён прынясе шкоду Расіі. Ён павінен сысці», — гаворыцца ў блогу Навальнага.

Лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны асуджаны на 19 гадоў зняволення і знаходзіцца ў турме. 47-гадовага антыкарупцыйнага расследавальніка атруцілі «Навічком» расійскія спецслужбы, але ён пасля лекавання ў Германіі вярнуўся на радзіму, дзе яго зняволілі.

Чытайце таксама:

«Гэта дзіўныя ідэі». Нобелеўскі лаўрэат Муратаў адмовіўся ісці на прэзідэнцкія выбары ў Расіі

Муратаў і Ройзман — так; Венедыктаў, Зюганаў, Сабчак, Яўлінскі — не. Навальны адказаў на пытанне пра адзінага кандыдата ад апазіцыі

Ціханоўская дала інтэрв'ю, ад якога ў расійскай апазіцыі палыхнула. Што здарылася?

У Расіі прыйшлі з ператрусамі да трох адвакатаў Навальнага

«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?