Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Гэта яшчэ адзін аб'ект у генплане забудоўшчыка, які вырасце на былой пустцы. Працы тут ідуць поўным ходам, усяляючы надзею на паспяховы фінал: па праекце дом № 3 абяцаюць здаць у канцы наступнага года. Журналісты Onliner.by з'ездзілі па адрасе Савецкая, 17, каб даведацца, ці была бойка за кватэры ў будучым шматпавярховіку з маналіту, які з'явіцца ў Ленінскім раёне.

За паўгадзіны да адкрыцця офіса каля дзвярэй забудоўшчыка ўжо тоўпілася 15 чалавек, гатовых упісацца ў долевае будаўніцтва. Крыху пазней стала вядома, што самыя знаходлівыя былі на месцы ўжо а 5 раніцы.

У ліку першых прэтэндэнтаў на «квадраты» Наталля.

— Калі шчыра, выбіраць сёння асабліва няма з чаго. Мы даўно стаім на чарзе па паляпшэнні жыллёвых умоў, абтэлефанавалі ўсе выканкамы — варыянтаў практычна няма. Вырашылі будавацца па камерцыйным кошце за «квадрат». Доўга прыглядаліся да іншых аб'ектаў, але ўсё ж такі спыніліся на «Лошыцы».

— А вы чыталі праектную дэкларацыю УКБ?

— Калі шчыра, не вельмі. А што, там ёсць нейкія моманты? — насцярожылася Наталля.

У цэлым — не. УКБ «Мінгарвыканкама» падаў тыповую дэкларацыю па долевым будаўніцтве, якая страхуе выканаўцу па ўсіх франтах. Напрыклад, пры скасаванні дамовы дольшчык абавязаны заплаціць штраф 5 тысяч, альбо гэтыя грошы спагоняць ад агульнай сумы пры вяртанні сродкаў. Акрамя гэтага, гаспадары будучых кватэр павінны мець на ўвазе, што тэрміны здачы дома могуць зрушыцца, калі фінансавання будзе не хапаць.

— Мы маніторылі праектную дэкларацыю з чэрвеня, — падключаецца да размовы яшчэ адна Наталля, якая стаяла каля УКБ ужо а 7 раніцы. — Зразумела, кожны, хто падпісвае такую дамову, павінен ацэньваць рызыкі. Мы плануем купіць у гэтым доме «двушку», бо жывем у Лошыцы амаль 20 гадоў. У нас тут пабудаваліся сваякі, я бачыла гэтыя кватэры, у якім стане іх здаюць. Усё вельмі прыстойна. Тым больш пры мінімальных укладаннях у рамонт туды можна хутка засяліцца, у адрозненне, напрыклад, ад таго ж «Мінск-Света».

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

— А што думаеце з нагоды дома №2, у якім зацягнулі тэрміны здачы і паднялі кошт «квадрата»? 

— Слухайце, гэта не самыя страшныя праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца дольшчыкі, — упэўнена адказвае жанчына. — Дамы УКБ мне падабаюцца, таму я гатовая пайсці на гэта. «Up to you», як той казаў.

Таццяна, яшчэ адна будучая гаспадыня сталічнай кватэры ў Лошыцы, вырашыла ўкласціся ў будоўлю «аднапакаёўкі», каб быць бліжэй да дачкі.

— Мы першапачаткова разглядалі толькі гэты раён, каб ёй было прасцей даглядаць старэнькую маму, — усміхаецца жанчына. — Калі тэрміны здачы дома зацягнуць, што ж, будзем чакаць, а што рабіць? У каго ёсць уся сума на руках, той можа купіць сабе любую жылплошчу ў новабудоўлі або на другасным рынку. У нас такой магчымасці няма.

— Дарэчы, калі разглядаць варыянт куплі на другасным рынку, ён па кошце выходзіць значна даражэйшым за кватэры ў Лошыцы-7, — далучылася да дыялогу яшчэ адна дольшчыца Яўгенія. — Калі ёсць магчымасць заплаціць першы ўнёсак, а на астатнюю суму ўзяць крэдыт — гэта будзе выгадней. Мы на гэтых умовах самі хочам купіць у гэтым доме «двушку». Ці бянтэжыць мяне нешта ў праектнай дэкларацыі? Не. Гэта стандартны тыпавы дакумент з рызыкамі, які прадугледжаны ў любога забудоўшчыка.

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Па словах Яўгеніі, штраф 5 тысяч рублёў за датэрміновае скасаванне яе таксама не палохае.

— Я не думаю, што мне давядзецца ісці на гэта, нават з улікам магчымага павышэння кошту за «квадрат». Зыходзячы з практыкі іншых забудоўшчыкаў, гэта звычайная з'ява. Што тычыцца самога дома, планіроўкі тут нядрэнныя, дом маналітны. Ён, дарэчы, даўно перасягнуў стадыю «падмурка» і ўжо гатовы дзесьці на 40%, — сказала жанчына.

Колькі каштуе кватэра ў новым доме №3 у Лошыцы-7?

Арыенціровачны кошт за «квадрат» у «аднапакаёўцы» для тых, хто не мае патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, складае 4300 руб. Усяго будзе рэалізавана 15 такіх кватэр агульнай плошчай ад 32,43 да 34,52 кв. м.

У «двушцы» за квадратны метр просяць 4100 руб. Іх усяго 33. Памер кватэр — ад 44, 79 да 67, 12 кв. м. Жылплошчы будуць размяшчацца з 2-га да 4-га паверха. Трохпакаёвых кватэр у продажы няма.

Здаць новабудоўлю ў Лошыцы-7 плануюць 1 лістапада 2024 года.

Чытайце таксама:

У Мінску каля Батанічнага сада пачынаюць будаваць новы жылы квартал

Ад 1000 даляраў за «квадрат». Колькі каштуюць кватэры ў новых ЖК Мінска

Кватэры на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Ад савецкасці да рамонту ў сучасным стылі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?