Раман Абрамовіч на матчы «Чэлсі» ў маі 2021 года ў Лондане. Фота: AP Photo / Martin Meissner, File

Раман Абрамовіч на матчы «Чэлсі» ў маі 2021 года ў Лондане. Фота: AP Photo / Martin Meissner, File

Праз уцечку звестак падчас журналісцкага расследавання Cyprus Confidential высветлілася, што ў дзяцей Рамана Абрамовіча — Аркадзя і Ганны — ёсць літоўскае грамадзянства, піша Delfi са спасылкай на Цэнтр расследавальніцкай журналістыкі «Сцяна».

Журналісты ў дакументах кіпрскай кампаніі Meritservus выявілі фатаграфію пашпарта Аркадзя Абрамовіча. Дакумент быў выдадзены 10 гадоў таму, тэрмін яго скончыўся 5 снежня 2023 года. Аўтэнтычнасць копіі была пацверджана подпісам лонданскага юрыста. Калі літоўскі пашпарт атрымала дачка Абрамовіча, незразумела — у дакументах знайшлі толькі нумар яе літоўскага пашпарта і ўказанне на літоўскае грамадзянства.

Прааналізаваная журналістамі перапіска паказала, што літоўскія пашпарты Аркадзя і Ганны былі выкарыстаныя для правядзення аперацый, якія ацэньваюць як спробу абыходу міжнародных санкцый, накладзеных на алігарха.

Дэпартамент міграцыі Літвы сітуацыі не каментуе.

У пачатку года брытанскае выданне The Guardian паведамляла, што перад маштабным уварваннем Расіеі ва Украіну Абрамовіч большую частку сваёй маёмасці падзяліў паміж сваімі сямю дзецьмі.

Паводле падлікаў, кошт перапісанай на дзяцей маёмасці — мінімум 4 мільярды даляраў.

Чытайце таксама:

Пазашлюбны сын Шайгу з'ехаў з Расіі за некалькі дзён да мабілізацыі — расследаванне

У Літве выявілі, што дачка Шайгу мае літоўскае грамадзянства

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?