У Мінску за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» пачынаюць судзіць SEO-менеджарку. 42-гадовую палітзняволеную Анастасію Пакаташкіну затрымалі 10 красавіка 2023 года і змясцілі пад варту ў жодзінскую турму, піша «Вясна».

5 снежня Анастасію пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання, санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да пяці гадоў калоніі).

Сутнасць справы пакуль невядомая. Справу вядзе Сяргей Кацар. 

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Віктараўна Пакаташкіна.

Чытайце таксама:

Мінскага менеджара-эканаміста асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту і нібыта за «траву»

Палітзняволенага экс-спецназаўца зноў будуць судзіць. Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу

Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?