Скрыншот відэа ў тыктоку

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мужчына працуе па дамове падраду ў адным з сельгаспрадпрыемстваў Рагачоўскага раёна. У кастрычніку ў яго было 20 працоўных дзён і працы ў яго сапраўды хапала. Ён тлумачыць, што пункт «сальда мінулага месяца 324,75» азначае заробак за мінулы месяц (тады ў мужчыны было ўсяго 8 працоўных дзён). «Аплата паводле расцэнак, у нас проста эканаміст добры», — удакладніў мужчына і дадаў, што яму заплацілі толькі за адзін від працы, а за іншыя — не.

Трэба ўлічыць, што 136 рублёў у яго знялі яшчэ за харчаванне. Але нават з імі выніковая сума зусім невялікая.

Падтрымкі і спачування трактарыст ад падпісчыкаў амаль што не атрымаў.

Павучаць яго прыйшла жанчына пад нікам «Белорусочка». На яе старонцы размешчаны сцягі Беларусі і Расіі, яна рэпосціць навіны прапаганды, лаіць Ціханоўскую, а яшчэ сцвярджае, што ябацька — гэта камплімент.

«Белорусочка» пачынае з таго, што ніхто не перашкаджае трактарысту памяняць працу, а потым публікуе яшчэ з дзясятак каментарыяў з агульным пасылам «сам вінаваты».

Шмат хто ў каментарыях падзяляе яе пазіцыю:

«Можа, трэба ўсё ж пачаць працаваць? Хоць навошта, і так пойдзе, у тыктоку весялей», «Мужчыне прасцей знайсці добрую працу, было б жаданне», «Значыць вас усё задавальняе».

Нехта злуецца і піша, што ў Беларусі не бывае такіх заробкаў.

Былі і тыя, хто спрабаваў знайсці прычыну такой невялікай сумы: «Менш піць трэба, не будуць пазбаўляць прэміі і заробак будзе нармальным». Трактарыст абурыўся: кажа, што прэмій у іх ніколі не было.

Яшчэ адзін эксперт запытаўся: «Не крыўдзіся, але колькі саляры зліта?»

Хтосьці спрабуе супакоіць трактарыста: «Паверце, ёсць яшчэ менш». Адзначыліся ў каментарыях і іншыя аграрыі, якія паведамілі, што ў іх такая самая сітуацыя. Нехта сумна пажартаваў: «Не, па целеку кажуць 2500». «Ага, толькі дзе?» — удакладняе аўтар відэа.

Чытайце таксама:

Хто рызыкуе трапіць у «пенсійную пастку» і чаму ў доктара гістарычных навук пенсія 220 рублёў?

Доктар гістарычных навук расказаў, якую пенсію яму налічылі

Навуковец Акадэміі навук распавядае, як выжывае на месячны заробак у $137

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?