Яна наракае, што прамокла да ніткі ў сваім быццам бы непрамакальным дажджавіку. Дзяўчына падкрэсліла, што не просіць The North Face аб вяртанні сродкаў, а хоча каб ёй даставілі новую куртку. Наўпрост на гару, дзе яна цяпер вандруе.

Праз чатыры дні на афіцыйнай старонцы The North Face з'явілася відэа, дзе прадстаўнік брэнда на верталёце дастаўляе новую куртку незадаволенай пакупніцы. Як і дамаўляліся — на гару. У канцы дзяўчына дзякуе за новую куртку.

Меркаванні пад другім відэа падзяліліся: адны брэнд хваляць, другія ж пішуць, што ролік яўна пастановачны. У кожным разе, хуткасць, з якой на відэа незадаволенага пакупніка адрэагавалі маркетолагі The North Face, уражвае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?