Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін. Фота: прэс-служба ўрада Расіі

Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін. Фота: прэс-служба ўрада Расіі

Прадстаўнікі Расіі і Беларусі падпісалі шэраг дакументаў па выніках пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамляе «Спутнік».

Цырымонія праходзіла з удзелам прэм'ераў дзвюх краін Міхаіла Мішусціна і Рамана Галоўчанкі.

Сярод падпісаных пастаноў — саюзная праграма аб мадэрнізацыі аб'ектаў тылавога забеспячэння, якія плануюцца да сумеснага выкарыстання ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі на 2023-2027 гады.

Таксама падпісана пастанова аб аказанні гуманітарнай дапамогі з бюджэту Саюзнай дзяржавы навучэнцам і адукацыйным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР».

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння прынялі шэраг іншых дакументаў:

  • — аб ходзе выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм;
  • — аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады;
  • — аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2022-2026 гадах канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы;
  • — рэзалюцыя саюзнага Саўміна «аб задачах па рэалізацыі стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы на перыяд да 2035 года».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?