Ад моманту мінулага паведамлення пра размеркаванне сродкаў зроблены наступныя пераводы арганізацыям:

— Ініцыятыва BY_help — 139 100 еўра сёння і 60 900 еўра папярэднім пераводам

— Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра

— Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 13 500 еўра на гэтым тыдні і 18 000 мінулым пераводам. (Фонд паспяхова прайшоў фінансавы аўдыт.)

— Фонд Медыцынскай салідарнасці Беларусі — 3500 еўра

Такім чынам, станам на 28 лістапада для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 458 500 еўра з 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі).

Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?