Фота: AP Photo

Фота: AP Photo

Апошнія некалькі метраў ратавальнікам прыйшлося капаць уручную. Цяпер 41 рабочы вызвалены.

Рабочыя з 12 лістапада знаходзіліся ў аўтадарожным тунэлі ў штаце Утаркханд у Гімалаях даўжынёй 4,5 кіламетра, які падчас будаўніцтва часткова абрынуўся пасля апоўзня.

Рабочым па вузкіх трубах падавалі ежу, ваду, кісларод і лекі. У іх таксама была тэлефонная сувязь, праз якую яны маглі заставацца на сувязі са сваякамі.

У выратавальнай аперацыі было задзейнічана больш за сотню чалавек. Яе сутнасць заключалася ў тым, каб пракласці бетонную трубу праз завалы.

Паведамляецца, што ратавальнікам засталося прасвідраваць каля пяці метраў, пасля чаго яны пачнуць пад'ём рабочых на паверхню.

«Мы спадзяемся, што пры тым тэмпе, які ёсць цяпер, мы вельмі хутка справімся з сітуацыяй», — казаў галоўны міністр штата Утаркханд Пушкар Сінгх Дамі.

Ён патлумачыў, што спачатку працы прасоўваліся павольна, бо пры свідраванні скрозь завалы абсталяванне раз-пораз натыкалася на металічныя перашкоды. 

Узвядзенне тунэля працягласцю 4,5 кіламетра было часткай праекта па будаўніцтве дарогі ў гэтым паўночным гімалайскім штаце, піша Бі-бі-сі.

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0