Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны ў аўторак чакаецца снег, днём месцамі, а па паўднёвым захадзе — снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -4..-10°С, максімальная днём -1..-7°С. У Мінску -3..-5°С.

29 і 30 лістапада чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я.

У сераду краіна апынецца пад уплывам паўднёвага цыклону, які перамяшчаецца з усходніх Карпат на Бранскую вобласць. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым усходзе краіны з дажджом), месцамі чакаецца моцны снег.

У асобных раёнах — завіруха, на дарогах галалёдзіца,. Вецер пераменных напрамкаў парывісты, месцамі моцны парывісты.

Ноччу ад -4°С па поўдні да -12°С па поўначы і паўночным усходзе краіны, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -13..-16°С, максімальная тэмпература днём -6..+1°С.

У Мінску -6°С і працяглыя ападкі.

У чацвер, 30 лістапада, на большай частцы тэрыторыі — снег і слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу месцамі моцны парывісты.

Ноччу -5..-10°С, пры праясненнях да -13°С, максімальная днём 0..-7°С. У Мінску раніцай -8°С, удзень -5°С, снег.

Чытайце таксама:

«На 3-5 градусаў ніжэй за норму». Якое надворʼе чакае беларусаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?