Аляксандра Каско — жыхарка Пружанскага раёна — была затрыманая па вяртанні з Польшчы, піша «Вясна».

Яе спачатку абвінавацілі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за два інтэрв'ю «інфармацыйнаму рэсурсу, які прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем».

Затым стала вядома, што яе будуць судзіць паводле васьмі крымінальных артыкулаў:

  • ч.3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак);
  • ч. ч. 1,2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
  • ч. ч. 1,2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
  • ч. ч. 1,2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • арт. 391 (абраза суддзі).

12 верасня КДБ унёс Аляксандру Каско ў «спіс тэрарыстаў». 

Таксама яна ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Ураджэнца Баранавічаў асудзілі на пяць гадоў за 100 данатаў

Сілавікі прымусілі затрыманага мінчука «прызнацца» ва ўдзеле ў стачцы

У Карэлічах арыштавалі экскурсавода Юрыя Красоўскага. Для яго гэта ўжо чацвёрты раз

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?