Менавіта пад так званым Крымскім мостам Расія і Кітай плануюць пабудаваць падводны тунэль, які будзе абаронены ад нападаў з боку Украіны. На здымку — прыклад аднаго з паспяховых удараў УСУ па мосце. Фота: AP

Менавіта пад так званым Крымскім мостам Расія і Кітай плануюць пабудаваць падводны тунэль, які будзе абаронены ад нападаў з боку Украіны. На здымку — прыклад аднаго з паспяховых удараў УСУ па мосце. Фота: AP

Паводле перахопленых расійскіх электронных лістоў, якімі СБУ падзялілася з выданнем The Washington Post, расійскія і кітайскія кампаніі плануюць пабудаваць падводны транспартны тунэль, які злучыць Расію і акупаваны ёю Крым.

«Мэта праекта для Расіі — абарона лагістыкі ад украінскіх удараў, а мэта Кітая — пашырэнне сваёй глабальнай транспартнай інфраструктуры і партоў», — піша The Washington Post.

Выданне таксама высветліла, што для гэтых мэт ужо створаны спецыяльны расійска-кітайскі кансорцыум, у якім хочуць удзельнічаць структуры, звязаныя з сябрам дзяцінства Пуціна, алігархам Аркадзем Ротэнбергам, чые кампаніі ўжо будавалі Крымскі мост.

У той жа момант з боку Кітая да кансорцыума плануе далучыцца дзяржаўны гігант CRCC (Кітайская чыгуначная будаўнічая карпарацыя), які пабудаваў многія з найбуйнейшых аўтамабільных і чыгуначных шляхоў па ўсім Кітаі і ў апошнія гады ўстанавіў значныя сувязі з Расіяй.

«У нас ёсць пацверджанне ад нашых кітайскіх партнёраў аб гатоўнасці адной з найбуйнейшых кампаній Кітая, CRCC, прыняць удзел у якасці генеральнага падрадчыка ў будаўніцтве тунэля пад Керчанскім пралівам», — напісана ў перахопленым лісце расійскага бізнэсмена Уладзіміра Калюжнага, які адказвае за расійска-кітайскі кансорцыум.

The Washington Post паспрабаваў звязацца з бізнэсменам Калюжным, але той адказаў, што «не адказвае варожым СМІ». Ліст Калюжнага быў адрасаваны Георгію Мурадаву, пастаяннаму прадстаўніку Рэспублікі Крым пры прэзідэнце Расіі Уладзіміры Пуціне.

У іншых перахопленых лістах, не звязаных з Калюжным, таксама адзначаецца, што «кітайская кампанія CRCC будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве тунэля толькі ў рамках поўнай і строгай сакрэтнасці» і што назва кампаніі будзе цалкам заменена. Меркаваны кошт праекта — мінімум 5 мільярдаў даляраў.

Каментуючы публікацыю The Washington Post, амерыканскія чыноўнікі і эксперты мяркуюць, што ва ўмовах вайны будаўніцтва тунэля будзе «вельмі складаным» працэсам, які можа аказацца такім жа ўразлівым для ўкраінскіх нападаў, як і Крымскі мост.

У сваю чаргу Кітай, на думку чыноўнікаў ЗША, можа сутыкнуцца з сур'ёзнейшымі санкцыямі, бо будаўніцтва тунэля можа быць расцэнена ў свеце, як прызнанне гэтай краінай Крыма расійскім.

Чытайце таксама:

«Не бачым прычын не падтрымаць». Кітай не супраць вяртання Украіне ўсіх яе тэрыторый, уключаючы Крым 

Грузавік з выбухоўкай як 42 «Кінжалы» — кіраўнік СБУ раскрыў дэталі кастрычніцкай атакі на Крымскі мост

Хто той беларус, якога затрымалі за падрыў машыны ў Крыме

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
18