«Я размаўляў з гэтай дзяўчынкай (Сапегай), якую дапамаглі выцягнуць з турмы, якія былі ў яе мэты. Проста закахалася ў хлопца гэтага (Пратасевіча). Ён яе кінуў.

Я з Аляксандрам Рыгоравічам (Лукашэнкам) размаўляў, мы прапанавалі ім ажаніцца і выпусціць іх, але ён (Пратасевіч) ад яе адмовіўся. Цяпер яна перахрысцілася, дзякуй богу, жыве з бацькамі, і ўсё ў яе добра», — сказаў Кажамяка на пасяджэнні Міжнароднага моладзевага дыскусійнага клуба «Ціхаакіянскі гарызонт» у далёкаўсходнім Федэральным універсітэце ў пятніцу.

Сафія Сапега, якая была адміністратаркай «Чорнай кнігі Беларусі», была затрыманая разам з адным з заснавальнікаў тэлеграм-канала Nexta Раманам Пратасевічам у траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у мінскім аэрапорце. Пратасевіча ўрэшце асудзілі на 8 гадоў зняволення, а Сапегу — на 6. Абое супрацоўнічалі са следствам і былі ў сярэдзіне 2023 года памілаваныя. Забіраць грамадзянку Расіі Сафію Сапегу з Гомельскай жаночай калоніі прыязджаў асабіста Алег Кажамяка, бо яна паходзіць з Прыморскага краю.

Рамантычныя адносіны паміж Пратасевічам і Сапегай распаліся неўзабаве пасля арышту, а ў траўні 2022 года Пратасевіч заявіў, што ўжо жанаты з іншай жанчынай.

Чытайце таксама:

Сафію Сапегу памілавалі без хадайніцтва на імя Лукашэнкі — адвакат

Лукашэнка расказаў, чаму памілаваў Пратасевіча і Сапегу, і намякнуў, каго лічыць найбольш небяспечным

Пратасевіч другі раз ажаніўся з той жа жанчынай. Хто яна?

Сафія Сапега знаходзіцца зараз у Тайландзе

Клас
0
Панылы сорам
33
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5