Фота: Brian Lawless/PA Images via Getty Images

Фота: Brian Lawless/PA Images via Getty Images

У паліцыі не лічаць, што тое, што адбылося, было тэрактам, матыў злачынства невядомы. Нападніка затрымалі мінакі. Ён таксама пацярпеў, яму аказваецца медыцынская дапамога.

Бліжэй да вечара ў Дубліне пачаліся беспарадкі, якія мелі вынікам сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Пратэстоўцы кідалі ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў бутэлькі, запускалі феерверкі і кідалі фаеры. Акрамя таго, у сеціве распаўсюджваюцца кадры падпаленых паліцэйскага аўтамабіля, двухпавярховага аўтобуса і цягніка, паведамляецца і пра выпадкі марадзёрства.

Фота: Brian Lawless/PA Images via Getty Images

Фота: Brian Lawless/PA Images via Getty Images

Сцвярджаецца, што пратэстоўцы скандавалі антымігранцкія лозунгі, паколькі цыркулюе інфармацыя, што нападнік — ураджэнец Алжыра. У той жа час у паліцыі адмовіліся каментаваць інфармацыю аб нацыянальнасці злачынца, а ўдзельнікаў беспарадкаў назвалі «групай вар'ятаў-хуліганаў, якія кіруюцца вельмі правай ідэалогіяй».

Чытайце таксама:

Свабода слова за межамі дыктатуры. Ці могуць беларусы крытыкаваць палітыку Захаду?

Фінляндыя з пятніцы закрые ўсе памежныя пункты на мяжы з Расіяй, апрача самага паўночнага

У Польшчы раскрылі міжнародную групоўку, якая праз беларускую мяжу магла пераправіць у Еўропу 2600 чалавек

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0