На судовым пасяджэнні разглядаліся два пратаколы, складзеныя на Ягора Маціенку. Паводле першага, мужчына быў падпісаны ў інстаграме на старонку, прызнаную «экстрэмісцкімі» матэрыяламі, а таксама вёў перапіску з адміністратарам гэтай старонкі. Паводле другога, Маціенка быў падпісаны на групу ў тэлеграме, таксама прызнаную «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй.

У судзе ён прызнаў гэтыя факты, патлумачыўшы, што не ведаў, што гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ўключаныя ў адпаведны пералік МУС. Суддзя не прыняла да ўвагі аргументацыю падсуднага і вырашыла, што беспрацоўны Ягор Мацвіенка, які мае базавую адукацыю, меў на мэце распаўсюджваць «экстрэмісцкія» матэрыялы, дзеля чаго іх і захоўваў.

Чытайце таксама:

Затрыманы жыхар Серабранкі Павел Калеснік

Выйшаў на волю палітзняволены Дзмітрый Канеўскі

Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай адправілі на суткі за «экстрэмісцкія матэрыялы»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6