Гендырэктар Tut.by Людміла Чэкіна і Марына Золатава падчас вынясення прысуду. Фота: Tochka.by

Гендырэктар Tut.by Людміла Чэкіна і Марына Золатава падчас вынясення прысуду. Фота: Tochka.by

Цырымонія адбудзецца 28 лістапада ў Бруселі. Сёлета на прэмію вылучаны 21 намінант з 18 краінаў. У тым ліку 13 рэпарцёраў, 5 фотакарэспандэнтаў, два СМІ і адна асацыяцыя журналістаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава, асуджаная на 12 гадоў зняволення, вылучана на прэмію ў намінацыі «Мужнасць». Апроч яе ў гэтай катэгорыі — журналісты з Гаіці, Пакістана, Егіпта і Ірана.

Беларускую журналістку «Рэпарцёры без межаў» называюць сімвалічнай фігурай, якая заўсёды абараняла незалежнасць свайго СМІ і медыя ў цэлым, нягледзячы на неаднаразовы пераслед. 

RSF цытуе Марыну Золатаву: «Вінаваціць СМІ ва ўсіх праблемах — гэта ўсе роўна, што крыўдзіцца на люстэрка», — напісала яна за дзень да вынясення прысуду.

Чытайце таксама:

У Парыжы на ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыны Золатавай выклікалі паліцыю

Святлана Ціханоўская — Марыне Золатавай: Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!

Дачка Марыны Золатавай пра прысуд: Хтосьці за надуманую справу атрымае зорачку на пагоны. А мая матуля нязломная

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0