Уле-Эйнар Бʼёрндален разам са сваёй жонкай Дарʼяй Домрачавай. Фота: darya_domracheva / Instagram

Уле-Эйнар Бʼёрндален разам са сваёй жонкай Дарʼяй Домрачавай. Фота: darya_domracheva / Instagram

Тры месяцы таму славутыя біятланісты другі раз сталі бацькамі: у 7-гадовай Ксеніі зʼявілася маленькая сястра Міра. Нараджаць Дарʼя Домрачава прыехала ў Беларусь.

«Роды адбыліся ў Беларусі, краіне, якая, у тым ліку, уваходзіць у санкцыйны спіс ААН, ЕС, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША за ролю партнёра Расіі ў вайне супраць Украіны. Апошнія 29 гадоў Беларуссю кіруе Аляксандр Лукашэнка» — звяртае ўвагу выданне на сітуацыю.

Перад гэтым сямʼя жыла ў Манака.

— Яна [Домрачава] нараджала ў сябе на радзіме, у Беларусі, потым засталася там, каб супакоіцца. Так што зараз мы там.

Каментуючы сваё цяперашняе месца жыхарства, Бʼёрндален гаворыць, што не надта пра гэта думае.

На пытанне, як ён адчувае вайну, знаходзячыся ў Беларусі, спартсмен гаворыць:

— Мы нічога не адчуваем і не заўважаем вайны ў Беларусі, інакш нас там не было б.

Ён кажа, што вайна хвалюе людзей у Беларусі, як і ва ўсім свеце.

— Яны, вядома, хочуць, каб усё было спакойна, — дадае ён.

На пытанне пра сітуацыю ў Беларусі, Бʼёрндален адказаў, што ён вольны ў тым, што гаворыць і ў яго ёсць сваё меркаванне.

Бʼёрндалена спыталі пра тое, што расійскія і беларускія спартсмены не дапускаюцца да міжнародных спаборніцтваў.

Ён адказаў, што лічыць «абсалютна наіўным, што выключэнне беларусаў і расіян з міжнародных спаборніцтваў дапаможа вырашыць ваенны канфлікт». На яго думку, такія дзеянні толькі падзяляюць людзей. Але пакуль не скончыцца вайна, гэта пытанне не вырашыцца, мяркуе ён.

Таксама ён распавёў, што больш не трэніруе зборную Кітая.

Клас
11
Панылы сорам
52
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
45