Ігар Шуневіч

 Ігар Шуневіч

Шуневіч адзначыў, што паляўнічы — гэта прафесіянал сваёй справы, у якога ёсць стралковы вопыт, экіпіроўка і абсталяванне.

«І самае галоўнае, гэта чалавек, які не баіцца крыві як мінімум», — сказаў Шуневіч.

«Паляўнічыя, якія не будуць прызваны на службу ў парадку, вызначаным ваенкаматамі, безумоўна, прымуць удзел у любых дзеяннях, неабходных для абароны дзяржавы. Выкарыстоўваючы і свае навыкі, і экіпіроўку, і зброю. Аб гэтым таксама мы сёння гаварылі. Тут выключэнняў не будзе ніякіх, — сказаў ён.

Па словах Шуневіча, такое меркаванне, жаданне і рашучасць агучваюць самі паляўнічыя.

— Кожны, хто валодае зброяй, разумее, што павінен будзе абараняць [краіну]. Чым бараніць ёсць. Астатняе дашліфуем.

Паводле яго, цяпер у арганізацыі знаходзяцца больш за 32 тыс. паляўнічых і каля 40 тыс. рыбаловаў.

Задачу стварыць у Беларусі пры кожным сельскім савеце ўзброеныя стралковай зброяй атрады народнага апалчэння, якія пры ўвядзенні ваеннага становішча стануць рэзервам тэрытарыяльнай абароны, Лукашэнка паставіў у маі 2022 года. Закон аб народным апалчэнні Лукашэнка падпісаў у сярэдзіне ліпеня 2023 года. Аднак яшчэ да яго ўступлення ў сілу ў краіне праводзіліся вучэнні атрадаў апалчэння і іх узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады і сілавымі структурамі.

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13