Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

SWIFT

У адрозненне ад Польшчы, літоўскія банкі яшчэ летась спынілі прыём SWIFT-пераводаў ад беларускіх банкаў, таму перавод грошай па нумары рахунку недаступны. Немагчымасць рабіць SWIFT-пераводы ў Літву ў першую чаргу ўскладняе жыццё бізнэсу, які працуе з гэтай краінай. А вось для фізічных асоб гэта не так страшна. Канешне, калі размова ідзе пра пераводы на суму да 1000 еўра.

З карткі на картку праз банк

Перакінуць грошы з карткі на карту па-ранейшаму можна.

Беларусбанк пры пераводзе па нумары карткі спаганяе камісію ў памеры 2,5% ад сумы пераводу.

Альфа-Банк за такую аперацыю бярэ камісію ў 1%, плюс тры рублі. Максімальная сума на адзін перавод — 1000 еўра. Пры пераводзе грошай з Літвы на беларускую картку Альфа-Банк камісію не бярэ. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У Прыёрбанку камісія за перавод па нумары карткі складае 1,2% ад сумы. Максімальная сума аднаго пераводу разам з камісіяй банка складае 2962 рублі. 

Аднак не ўсе банкі гатовыя адпраўляць па нумары карткі грошы ў валюце. Напрыклад, BSB-Банк адпраўляе замежным банкам толькі беларускія рублі, таму разлічыць выдаткі на такі перавод немагчыма, бо невядома, па якім курсе будзе лічыць банк-карэспандэнт.

Таксама варта ўлічваць, што літоўскі банк, які прымае грошы, таксама можа спаганяць камісію.

Paysend і іншыя сэрвісы

Апроч пераводаў праз банкі па нумары карткі, у Беларусі працягвае працаваць сэрвіс Paysend, які дазваляе рабіць міжнародныя грашовыя пераводы на карткі Visa і Mastercard. Перавесці грошы з Літвы ў Беларусь можна, заплаціўшы камісію ў 1,5 еўра. Напрыклад, калі з Літвы вы адправіце 200 еўра, то з улікам камісіі атрымальніку дастанецца 208 даляраў. Але банк карэспандэнт можа здымаць і дадатковую камісію.

Фота: скрыншот з сайта paysend.com

Фота: скрыншот з сайта paysend.com

У ідэале грошы будуць пералічаныя за некалькі хвілін, але сэрвіс папярэджвае, што на гэта можа сысці да трох працоўных дзён. Базавы ліміт — 1000 еўра. 

Яшчэ адзін сэрвіс, які дазваляе пераводзіць грошы ў межах сістэм Visa і Mastercard, завецца fin.do. 

Фота: скрыншот з сайта fin.do, калаж «Наша Ніва»

Фота: скрыншот з сайта fin.do, калаж «Наша Ніва»

Сэрвіс абяцае імгненны перавод грошай, але і камісія ў fin.do не такая малая, як у Paysend. Напрыклад, пры пераводзе 200 еўра з Літвы ў Беларусь губляецца 3 еўра, а з Беларусі ў Літву — 6,40 еўра. Ліміты ў fin.do наступныя — да $1500, але не больш за $7000 у месяц.

Таксама адправіць грошы з Літвы ў Беларусь можна з дапамогай сістэмы «Залатая Карона» праз дадатак Korona Pay. Прычым без камісіі. Валюта адпраўкі з Літвы — еўра. У Беларусі можна атрымаць грошы ў далярах ЗША або расійскіх рублях — не толькі на картку, але і наяўнымі ў пунктах выдачы «Залатая Карона». Такія пераводы дасяжныя толькі з Літвы ў Беларусь. У адваротным кірунку сістэма не працуе.

Чытайце таксама: 
Як можна перавесці грошы з Беларусі ў Польшчу і наадварот
Карты яшчэ аднаго беларускага банка зноў будуць працаваць за мяжой
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?