«Плануецца ўстанаўленне стаўкі падаходнага падатку ў памеры 25% у адносінах да часткі даходаў фізічных асоб звыш 200 тысяч рублёў у год. Калі казаць пра тых, на каго накіраваная гэтая норма, то, паводле нашых ацэнак, гэта каля 2 тысяч чалавек», — расказала Барташ.

Яшчэ адна навіна — павелічэнне падатковай нагрузкі для ўладальнікаў люксавых аўтамабіляў («Мерседэс», «Аўдзі», БМВ, «Бэнтлі», «Ролс-Ройс», «Лексус», «Паршэ», «Кадылак», «Джып», «Ленд Ровэр», «Ягуар») з тэрмінам эксплуатацыі не большым за тры гады з даты іх выпуску. Да такіх аўто будзе прымяняцца стаўка транспартнага падатку, павялічаная ў 10 разоў.

Падаткі падымуць і для некаторых арганізацый:

«Прадугледжана павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак, якая перавышае 25 мільёнаў рублёў на год, да 25%. Паводле папярэдніх прагнозаў, такое павелічэнне закране толькі 155 арганізацый з прыкладна 38 тысяч плацельшчыкаў», — сказала Барташ.

Чытайце таксама:

На дзяржТБ патлумачылі, навошта ўводзяць падатак на багацце

Выйшаў рэйтынг краін з падаткаабкладаннем «як у пекле». Беларусь заняла там першае месца 

Транспартны падатак на мапеды і скутары трэба будзе плаціць у 2023 годзе

Багатыя таксама плачуць. У Беларусі хочуць увесці падатак на звышпрыбыткі і дарагія аўто

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?