Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

З 1 студзеня 2024 года памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе 250 рублёў, адпаведнае распараджэнне падпісаў учора прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. 

Базавая стаўка — аснова для налічэння акладаў бюджэтнікаў ці работнікаў іншых арганізацый, якія прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Базавую стаўку не трэба блытаць з базавай велічынёй, якая на сёння складае 37 рублёў. Базавая велічыня прымяняецца для налічэння штрафаў, пенсій, падаткаў, збораў, грашовых дапамог.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?