«Неадкладна, закон аб усеагульным шчасці! Вы ведаеце, я мару і нават прапаноўвала — давайце мы створым у Расіі Міністэрства шчасця. Тое ведамства, праз якое будуць праходзіць усе рашэнні, усе законы на прадмет таго, а ці робіць гэты новы закон ці новая пастанова ўрада людзей больш шчаслівымі? Пакуль група падтрымкі ў мяне маленькая, далучайцеся. Я думаю, што прыйдзе час, калі мы створым у Расіі Міністэрства шчасця», — сказала Мацвіенка.

У рамане Джорджа Оруэла «1984» Міністэрства міру займалася вайной, Міністэрства праўды — хлуснёй, Міністэрства любві — катаваннямі, а Міністэрства дастатку — голадам.

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1