Абавязковым атрыбутам 7 Лістапада ў Беларусі з'яўляецца ўскладанне кветак да помніка Леніну і мітынг на плошчы Незалежнасці ў Мінску. На фота: 7 лістапада 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Абавязковым атрыбутам 7 Лістапада ў Беларусі з'яўляецца ўскладанне кветак да помніка Леніну і мітынг на плошчы Незалежнасці ў Мінску. На фота: 7 лістапада 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка напярэдадні 7 лістапада патлумачыў, чым, на яго думку, рэвалюцыя адрозніваецца ад перавароту, піша БелТА.

«Дзякуючы Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, мы, беларусы, змаглі здабыць сваю сапраўдную дзяржаўнасць. Яна, па сутнасці, дала штуршок нацыянальна-вызваленчаму руху ў іншых краінах».

«Каляровая рэвалюцыя — гэта тая рэвалюцыя, якая прыўнесена звонку і часам нават не на штыках, а шляхам вядзення інфармацыйнай вайны — тое, што мы сёння бачым у многіх краінах. З такой спробай і мы сустрэліся ў 2020 годзе», — сказаў Ігар Сергеенка.

Беларусь засталася адзінай краінай у свеце, дзе адзначаецца 7 Лістапада. Прычым тут па савецкай завядзёнцы да гэтай даты нешта адкрываюць: ці станцыю метро, ці бальніцу. Сёння Лукашэнка ў Астравецкім раёне заявіў, што на 7 Лістапада дорыць беларусам АЭС.

Таксама 7 лістапада адзначаецца ў непрызнаным Прыднястроўі. У Кыргызстане 7 і 8 лістапада — выходныя дні, але там адзначаюцца Дні гісторыі і памяці продкаў.

Клас
0
Панылы сорам
25
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14