Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP

Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP

Ізраіль працягвае сістэмна знішчаць вайсковы і палітычны патэнцыял групоўкі ХАМАС; першы этап прадугледжваў спыненне атакі баевікоў, другі — паветраныя ўдары. Пра гэта заявіў ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху на прэс-канферэнцыі, піша РБК.

«Трэці этап — пашырэнне наземнага пранікнення ў сектар Газа. ЦАХАЛ робіць гэта вельмі магутнымі крокамі, сістэматычна прасоўваючыся крок за крокам», — працягнуў Нетаньяху.

Ён зноў звярнуўся да ліванскай групоўкі «Хезбала», запэўніўшы, што Ізраіль працуе над узмацненнем паўночнай мяжы, і папярэдзіўшы, што арганізацыя «зробіць памылку ўсяго свайго жыцця, калі вырашыць у поўнай меры ўмяшацца».

«Вы атрымаеце ўдар, які нават не можаце сабе ўявіць», — паабяцаў ізраільскі прэм'ер. Ён таксама выказаў упэўненасць, што калі ХАМАС не перамагчы, то «пераможа вось зла», прайграюць як заходнія краіны, так і ўвесь арабскі свет.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Ізраіля пацвердзіў гібель 22-гадовай Шані Лук і расказаў некаторыя падрабязнасці

Целы ахвяр атакі ХАМАС былі знойдзеныя ў абдымках 

Іран пагражае далучыцца да вайны супраць Ізраіля

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0