Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

«Не толькі кожны дзень, а некалькі разоў на дзень падкідваюць трупы. І трупы, і паламаных, і пераламаных. Я папрасіў прэс-сакратара: не трэба нічога хаваць. Пакажыце, што яны робяць. У нас гэтыя кадры ёсць. Трэба гэтаму «цывілізаванаму» свету паказваць, які там «райскі сад», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Наша пазіцыя светлая і зразумелая: мы не адстойнік. Мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы іх паклікалі. Хай ідуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, хоць ніхто мігрантаў не клікаў.

«Мы ім верылі. А калі не верылі, ішлі заўсёды насустрач, працягвалі руку. А яны ў нас кідалі камяні. Але мы гатовыя пераступіць цераз гэта. Трэба глядзець наперад. Цераз гэта трэба ўмець пераступіць і ісці наперад, дамаўляцца. Мы да гэтага гатовыя», — дадаў ён.

Сітуацыя з мігрантамі абвастрылася ў лістападзе 2021 года, калі некалькі тысяч мігрантаў, пераважна з Сірыі і Ірака, штурмавалі польскую мяжу. Польшча не пускала іх, і беларускія ўлады былі вымушаныя размясціць іх у спецыяльным лагістычным цэнтры каля мяжы, а потым іх вярнулі часткова на радзіму эвакуацыйнымі рэйсамі.

Улетку 2023 года Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі, што калі пачнецца новая фаза міграцыйнага крызісу, мяжа з Беларуссю будзе цалкам закрытая.

Чытайце таксама: 

Амаль усе затрыманыя на мяжы з Польшчай мігранты маюць свежыя расійскія візы

Клас
0
Панылы сорам
23
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6