Бобі ў 2022 годзе. Фота: guinnessworldrecords.com

Бобі ў 2022 годзе. Фота: guinnessworldrecords.com

Сабака Бобі з Партугаліі памёр ва ўзросце 31 года, гаворыцца ў артыкуле на сайце кнігі.

«Бобі пражыў 31 год і 165 дзён. Ён памёр 21 кастрычніка ў сябе дома ў партугальскай вёсцы Канкейруш, дзе пражыў усё жыццё з сям'ёй Кошта», — паведамляецца ў артыкуле.

У лютым 2023 года Бобі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як сабака, які жыў найдаўжэй, яму на той момант было больш за 30 гадоў. Дату нараджэння Бобі пацвердзілі ў SIAC — партугальскай урадавай базе гадаванцаў Нацыянальнага саюза ветэрынараў. Для яго пароды, Рафейру ду Алентэжу, сярэдняя працягласць жыцця складае ад 12 да 14 гадоў.

Чытайце таксама:

Аўчарку Байдэна выселілі з Белага дома. Яна адзінаццаць разоў укусіла агентаў Сакрэтнай службы

Гісторыя з коткай з Маладзечна, што чакала пад кустом гаспадыню, не скончылася. Бася вымушаная шукаць новых гаспадароў

«Калі б перада мной стаяў выбар паміж шпіцам і лісой, я б выбрала лісу». Жыхарка Слоніма расказала, як трымае ў сябе незвычайную жывёліну

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
13
Абуральна
0