Кім Чэн Ын і Сяргей Лаўроў. Фота: Russian Foreign Ministry Press Service telegram channel via AP

Кім Чэн Ын і Сяргей Лаўроў. Фота: Russian Foreign Ministry Press Service telegram channel via AP

«У гутарцы таварыш Кім Чэн Ын і Сяргей Лаўроў абмеркавалі і сышліся ў меркаванні адносна найважнейшых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Сярод іх — пытанні аб ініцыятыўным рэагаванні дзвюх краін — КНДР і РФ — на складаную рэгіянальную і міжнародную абстаноўку на аснове трывалага палітычнага і стратэгічнага ўзаемнага даверу, аб планамерным пашырэнні агульнымі намаганнямі двухбаковых сувязяў ва ўсіх напрамках», — гаворыцца ў паведамленні карэйскага агенцтва.

Сустрэча, як адзначаецца, прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы.

Акрамя таго, як адзначаецца, «Кім Чэн Ын выказаў непарушны намер партыі і ўрада Рэспублікі паўнавартасна рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя на карэйска-расійскім саміце, каб выбудаваць стабільныя на доўгія часы і скіраваныя ў будучыню карэйска-расійскія адносіны ў новую эпоху, на аснове чаго палепшыць дабрабыт народаў дзвюх краін і магутна стымуляваць справу пабудовы моцнай дзяржавы».

У пачатку сустрэчы лідар КНДР вітаў візіт Лаўрова, гутарка з якім, як адзначае ЦТАК, была «перапоўненая пачуццём братэрства».

Кім Чэн Ын папрасіў кіраўніка МЗС РФ «перадаць таварышу Пуціну і брацкаму расійскаму народу шчырае прывітанне ад партыі, урада і народа» КНДР. Лідар КНДР «з пачуццём успомніў» сустрэчу з Пуціным у верасні і адзначыў, што яна «ўпісала яркую старонку ў гісторыю традыцыйнай карэйска-расійскай дружбы».

З 12 да 17 верасня Кім Чэн Ын наведваў Расію.

Чытайце таксама:

Эксперты выявілі імаверныя шляхі паставак зброі з КНДР у Расію

Улады КНДР вырашылі дэпартаваць амерыканскага вайскоўца, які збег у гэтую краіну з Паўднёвай Карэі

Кім Чэн Ын падняў тост за перамогу Расіі і выказаў падтрымку агрэсару ў «свяшчэннай барацьбе»

Пуцін «з радасцю прыняў запрашэнне дарагога таварыша Кім Чэн Ына» наведаць КНДР

Кім Чэн Ыну паказалі баявыя самалёты і «Кінжал» ва Уладзівастоку

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0