Андрэй Кудзік

Андрэй Кудзік

Справу Кудзіка 19 кастрычніка ў судзе Вілейскага раёна разглядала суддзя Алена Ахметава. Андрэя абвінавацілі ў тым, што 24 жніўня ён размясціў на сваёй старонцы ў тыктоку свае фотаздымкі з подпісам «З Днём Незалежнасці, Украіна». Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Кудзік на судзе віны не прызнаў і распавёў, што ўбачыў 24 жніўня віншаванне Украіны з Днём незалежнасці Лукашэнкам і таксама вырашыў павіншаваць суседні народ.

У выніку суддзя Ахметава прызначыла былому палітвязню 15 сутак арышту. Як адзначыў на сваёй старонцы Андрэй, пасля суда яго адпусцілі дамоў.

Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятараў Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбывання арышту Андрэй на волю так і не выйшаў. 

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага 2022 года Андрэю Кудзіку прысудзілі 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віны і адмовіўся ад дачы паказанняў. На волю ён выйшаў 18 ліпеня 2023 года.

Чытайце таксама:

Андрэй Паротнікаў замовіў сабе ў СІЗА КДБ падручнік іспанскай мовы

Унука легенды мінскага «Дынама» будуць судзіць па крымінальнай справе

Затрымалі трох супрацоўнікаў «Белспецэнерга»

«Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах». Вынесены прысуд Змітру Дашкевічу

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23