Пасля выбараў у жніўні 2020 года Лапікаў размясціў у сябе на старонцы допіс з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі ў нацысцкай форме СС. Публікацыя суправаджалася вершам, тэкст якога невядомы, піша Mayday.team.

Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК). Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў тры гады калоніі. Суддзёй на працэсе выступіла Жанна Пушкіна.

У лютым 2023 года Арцёма Лапікава затрымлівалі паводле арт. 19.11 КаАП. Тады яму далі 15 сутак. Мяркуецца, што сілавыя структуры пасля гэтага сталі пільна вывучаць яго сацыяльныя сеткі. У выніку ў пачатку жніўня ён зноў быў затрыманы і змешчаны пад варту ўжо ў рамках крымінальнага працэсу.

У Магілёве Лапікаў працаваў рабочым на будоўлі.

Чытайце таксама:

Міхаіла Лапунова асудзілі да адміністрацыйнага арышту пяты раз запар

У Светлагорскім раёне затрымалі двух братоў за замену лукашэнкаўскага сцяга на ўкраінскі

За данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне праграмісту далі шэсць гадоў калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14