Адзначаецца, што Сілы спецыяльных аперацый атрымалі інфармацыю аб выкарыстанні праціўнікам аэрадромаў у часова акупаваных Бярдзянску і Луганску, а таксама знаходжанні на іх значнай колькасці авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі, і боепрыпасаў.

Указаная інфармацыя была праверана і пацверджана. Каардынаты і неабходныя даныя ССА перадалі для паразы падраздзяленням Сіл абароны. У выніку нанясення агнявога ўдару ў ноч з 16 на 17 кастрычніка акупанты панеслі значныя страты.

Паводле апошніх звестак у Бярдзянску і Луганску знішчана:

  • дзевяць верталётаў розных мадыфікацый
  • спецыяльная тэхніка, якая знаходзілася на аэрадромах
  • пускавая ўстаноўка СПА
  • склад боепрыпасаў
  • пашкоджаныя палосы аэрадромаў;

У ССА адзначаюць, што склад боепрыпасаў у Бярдзянску дэтанаваў да 4-й раніцы. Дэтанацыя ў Луганску працягвалася да 11 раніцы.

Чытайце таксама:

Украінцы нанеслі «адзін з самых сур’ёзных удараў за ўвесь час» па расійскім аэрадроме — Fighterbomber

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1