Палесцінец раздае суп людзям, Хан-Юніс, Газа, 15 кастрычніка 2023 г. Фота: Mustafa Hassona / Anadolu via Getty Images

Палесцінец раздае суп людзям, Хан-Юніс, Газа, 15 кастрычніка 2023 г. Фота: Mustafa Hassona / Anadolu via Getty Images

Сотні тысяч бежанцаў з поўначы сектара Газа дабіраліся сюды на чым маглі: на машынах, калі было чым іх заправіць, на запрэжаных у вазы конях, калі такія меліся, або пешшу, калі іншых варыянтаў не было.

Палесцінцы доўгія гадзіны стаяць у чэргах перад пякарнямі, каб купіць хлеб, 15 кастрычніка 2023 г., Хан-Юніс. Фота: Mohammed Talatene / picture alliance via Getty Images

Палесцінцы доўгія гадзіны стаяць у чэргах перад пякарнямі, каб купіць хлеб, 15 кастрычніка 2023 г., Хан-Юніс. Фота: Mohammed Talatene / picture alliance via Getty Images

Яны дабраліся і ўбачылі горад, які задыхаецца ад колькасці людзей і быў дрэнна падрыхтаваны да таго, што за адну ноч яго насельніцтва падвоіцца.

Кожны пакой, кожны завулак, кожная вуліца забітыя натоўпамі мужчын, жанчын і дзяцей. Далей ісці проста няма куды.

Палесцінцы напаўняюць бутэлькі з вадой і вязуць іх дадому, Хан-Юніс, Газа, 14 кастрычніка 2023 г. Фота: Mustafa Hassona / Anadolu via Getty Images

Палесцінцы напаўняюць бутэлькі з вадой і вязуць іх дадому, Хан-Юніс, Газа, 14 кастрычніка 2023 г. Фота: Mustafa Hassona / Anadolu via Getty Images

ХАМАС кажа, што 400 тысяч з больш як 1,1 млн жыхароў паўночнага сектара Газа за апошнія 48 гадзін пакінулі свае дамы і адправіліся на поўдзень, у адпаведнасці з папярэджаннем Ізраіля.

«Я ішоў разам з імі, са сваёй жонкай і трыма дзецьмі, а таксама з запасам вады на два дні», — кажа Рушдзі Абу Алуф.

Палесцінцы збіраюцца ў школе Агенцтва ААН для дапамогі бежанцам у Хан-Юнісе пасля эвакуацыі з сваіх дамоў, 15 кастрычніка 2023 г., Хан-Юніс, Газа. Фота: Ahmad Hasaballah / Getty Images

Палесцінцы збіраюцца ў школе Агенцтва ААН для дапамогі бежанцам у Хан-Юнісе пасля эвакуацыі з сваіх дамоў, 15 кастрычніка 2023 г., Хан-Юніс, Газа. Фота: Ahmad Hasaballah / Getty Images

Многія жыхары поўначы палічылі, што ізраільскія бомбы і пагроза будучага сухапутнага ўварвання, якое стала непазбежным пасля таго, як баевікі з Газы забілі ў Ізраілі 1300 чалавек, адмяняюць загад ХАМАС заставацца на месцы.

Але на гэтай вузкай палосцы зямлі, заблакаванай з усіх бакоў і адрэзанай ад астатняга свету, варыянты куды ісці далей — абмежаваныя. І гарантый бяспекі ніхто нікому не дасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?