Фота: AP Photo / Alex Babenko

Фота: AP Photo / Alex Babenko

Самалёты далёкай авіяцыі ВПС Расіі не наносілі ўдараў па Украіне на працягу 21 дня — з 21 верасня 2023 года.

«Хоць такія перапынкі не былі чымсьці незвычайным, апошні аналагічны перапынак адбыўся ў перыяд ад 9 сакавіка да 28 красавіка 2023 года, гэта значыць на працягу 51 дня.

У гэтым выпадку было верагодна, што далёкая авіяцыя амаль вычарпала свае запасы баяздольных ракетных боепрыпасаў AS-23 пасля сваёй зімовай кампаніі супраць крытычна важнай нацыянальнай інфраструктуры Украіны», — адзначае разведка.

На гэты раз, мяркуюць там, расійскае войска можа захоўваць запасы ракет AS-23, а таксама выкарыстоўваць гэтую паўзу для павелічэння запасаў у чаканні далейшых масіраваных удараў па Украіне зімой.

«Нядаўна Расія засяродзіла свае авіяўдары супраць аб'ектаў, звязаных са збожжам, на поўдні Украіны, выкарыстоўваючы беспілотныя лятальныя апараты аднабаковай атакі», — дадае разведка.

Гэта ўключала ўдары па ўкраінскіх рачных партах на Дунаі, што, верагодна, патрабавала высокага ўзроўню дакладнасці з-за блізкасці мэты да румынскай мяжы.

Аналітыкі мяркуюць, што Расія выкарыстоўвала БПЛА «Shahed» OWA для гэтых мэтаў з-за іх лепшай дакладнасці ў параўнанні з іншымі тыпамі ракет паветранага базавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14