Азіз Дуэйк. Фота: Majdi Mohammed / AP

Азіз Дуэйк. Фота: Majdi Mohammed / AP

У ноч на 13 кастрычніка ў Хеўроне ізраільскімі вайскоўцамі быў затрыманы адзін з найбольш уплывовых лідараў ХАМАС на Заходнім беразе ракі Іардан Азіз Дуэйк, які з'яўляецца спікерам парламента Палесціны, піша newsru.co.il.

У чэрвені 2014 года, калі праводзілася аперацыя «Вярніцеся, браты» па вышуку 16-гадовага Нафталі Фрэнкеля, 16-гадовага Гілада Шаэра і 19-гадовага Эяля Іфраха, выкрадзеных тэрарыстамі ХАМАС, Дуэйк быў затрыманы адным з першых, а затым больш за 100 актывістаў ХАМАС. Трое выкрадзеных ізраільцян пазней былі знойдзеныя забітымі. І неўзабаве ў Газе пачалася аперацыя «Непарушная скала». Пасля Азіз Дуэйк быў вызвалены з-пад арышту.

Азіз Дуэйк трапляў у турму мноства раз. У 2006-м ён быў арыштаваны разам з іншымі актывістамі ХАМАС пасля выкрадання Гілада Шаліта, але выйшаў з турмы да заключэння «ўгоды Шаліта», у 2009-м зноў ён апынуўся ў турме, пасля ў пачатку 2012 года, але праз паўгода выйшаў на волю.

Чытайце таксама:

Нетаньяху апублікаваў фота забітых і спаленых ізраільскіх немаўлят. Асцярожна, жорсткія кадры

Трое выхадцаў з Беларусі загінулі ў Ізраілі, яшчэ адзін беларус прапаў без вестак — МЗС

Махмуд Абас асудзіў забойствы мірных жыхароў «з абодвух бакоў»

«Мы не выканалі нашых абавязкаў». Кіраўнік Генштаба войска Ізраіля выступіў з першай заявай пасля атакі ХАМАС

Самалёты ізраільскай авіякампаніі El Al упершыню з 1982 года паляцяць у шабат, каб даставіць рэзервістаў у краіну

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3