Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваюць судзіць 39-гадовага рабочага Сцяпана Задойку. Паводле праўладных каналаў, у сакавіку яго затрымалі нібыта за больш чым 1200 каментароў, піша «Вясна».

Яго абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі),
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў),
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі),
  • ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Справу разглядае суддзя Маргарыта Ланцэвіч.

Раней паведамлялася, што на «пакаяльным відэа» на Задойку накідваюцца пяцёра байцоў САХР, пасля чаго мужчына выглядае збітым: у яго падбітае вока і падрапаная да крыві галава. У відэа таксама паказалі каментары, якія Сцяпан нібыта пакідаў на ютубе, — пераважна яны напісаныя на беларускай мове і накіраваныя на падтрымку Украіны.

Чытайце таксама:

У Брэсце асудзілі майстра цеплавых сетак, які нібыта абразіў і Лукашэнку, і Галоўчанку

Амаль тры месяцы разглядаюць крымінальную справу былога сілавіка Сяргея Ціхага

За ўдзел у пратэстах затрымалі Уладзіслава Яроцкага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
17