Украінскі салдат на пазіцыі пад Аўдзееўкай. Фота: Libkos / AP

Украінскі салдат на пазіцыі пад Аўдзееўкай. Фота: Libkos / AP

Праціўнік сіламі да трох батальёнаў пры падтрымцы танкаў і браніраваных машын актывізаваў наступальныя дзеянні ў раёнах Аўдзееўкі, Тоненькага, Кераміка і Першамайскага Данецкай вобласці.

Украінскія вайскоўцы адбілі ўсе атакі і не дапусцілі страт межаў і пазіцый. Генштаб УСУ таксама паведаміў, што ў цэлым за суткі на ўсёй лініі фронту было зафіксавана 108 боесутыкненняў, што значна больш, чым у сярэднім за апошнія дні.

Авіяцыйным ударам падвергліся: Блешня Чарнігаўскай вобласці; Бачэўск і Папоўка Сумскай вобласці; Басовае, Гацішча, Ваўчанскія Хутары, Сінькоўка, Кіслаўка, Пясчанае Харкаўскай вобласці; Серабранскае лясніцтва, Навалюбаўка Луганскай вобласці; Часаў Яр, Клешчэеўка, Андрэеўка, Бердзічы, Аўдзееўка, Новаміхайлаўка, Старамаёрскае Данецкай вобласці; Малая Такмачка, Новаданілаўка Запарожскай вобласці.

Пад артылерыйскім агнём апынулася больш за 130 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
7