Былы футбаліст «Чэлсі» і мадрыдскага «Рэала» вырашыў завяршыць прафесійную кар'еру.

«Трэба ўмець слухаць і казаць «стоп» у патрэбны момант. Пасля 16 гадоў і больш за 700 згуляных матчаў я вырашыў скончыць сваю прафесійную футбольную кар'еру. Я ажыццявіў сваю мару гуляць па ўсёй Еўропе і свеце.

За сваю кар'еру я пазнаёміўся з выдатнымі людзьмі, менеджарамі, трэнерамі, таварышамі па камандзе. Асабліва хачу падзякаваць клубам, у якіх я гуляў: «Ліль», «Чэлсі» і «Рэал Мадрыд». Вядома ж, хачу падзякаваць зборнай Бельгіі.

Для развітальнага фота Азар абраў футболку зборнай Бельгіі. Фота з яго інстаграма

Для развітальнага фота Азар абраў футболку зборнай Бельгіі. Фота з яго інстаграма

Асаблівае дзякуй маім родным, сябрам, дарадцам і людзям, якія былі са мной у добрыя і дрэнныя перыяды жыцця. Вялікі дзякуй вам, мае фанаты, якія сачылі за мной на працягу ўсіх гэтых гадоў, за вашу падтрымку ў кожнай краіне, дзе я гуляў. Прыйшоў час атрымліваць асалоду ад баўлення часу з любімымі і атрымліваць новыя ўражанні. Хутка ўбачымся па-за полем», — напісаў Азар у сваёй сацыяльнай сетцы.

Эдэн Азар пачаў кар'еру ў французскім «Лілі», сем гадоў правёў у «Чэлсі» (2012—2019), дзе стаў зоркай еўрапейскага футбола. За лонданскі клуб ён згуляў 245 матчаў, забіў 85 галоў.

А вось пераход у мадрыдскі «Рэал» у 2019 годзе, здаецца, быў памылкай. Ён часта траўмаваўся, губляў месца ў асноўным складзе клуба, літаральна нашпігаваным зоркамі. У выніку правёў за каралеўскую каманду за чатыры гады ўсяго 54 паядынкі і забіў 4 мячы.

За зборную Бельгіi згуляў 126 матчаў, забіў 33 галы.

Чытайце таксама:

Чэмпіянат Еўропы па футболе — 2032 пройдзе ў Італіі і Турцыі

Жонка Бекхэма спрабавала расказаць пра паходжанне з рабочага класа. Дэвід даціснуў, і яна сказала праўду

Форвард «Барселоны» пайшоў у прыбіральню падчас матча Лігі чэмпіёнаў і не вярнуўся на поле. Прыйшлося рабіць замену

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?