Тэлевядоўца Ганна Бонд выставіла ў інстаграме відэа, на якім пажылы мінчанін грае ля гатэля «Еўропа» музыку Эніа Марыконэ з фільма «Прафесіянал». Там паставілі піяніна, на якім можа граць любы мінак, піша Blizko.by.

— Не важна, хто ты, колькі табе гадоў, у якім ты статусе. Важна, што ты ўмееш. Не праходзьце міма. Грайце, cлухайце і атрымлівайце асалоду ад моманту, жывіце! — піша Ганна і дадае, што гэты мінчук — відавочна годны чалавек і інтэлігент.

У каментарах мінчукі сталі абмяркоўваць героя відэа.

  • Пару дзён таму не магла сысці…. Так душэўна граў. Пахмутаўскую «Пяшчоту». Да слёз. Цікава, хто-небудзь ведае гэтага мужчыну? Мабыць, самотны.
  • Бачу часта яго на выставах і замежных клубах.
  • Я бачыла гэтага дзядулю ў 100 аўтобусе! Гэта супадзенне: машына была ў рамонце і трэба было пару прыпынкаў праехаць па пр. Незалежнасці! З той жа торбай і ў тым касцюме.
  • У доме, дзе знаходзіцца кватэра маіх бацькоў, жыў такі мужчына, і ён працаваў на «Беларусьфільме».
  • Так на душы шчыміць… І музыка, і дзядуля гэты… Уявіла яго ў юнацтве, поўнага надзей.
  • Так, бачна, што інтэлігент. У касцюме. Мне ён здаўся няшчасным і кінутым. Зразумела, што ён мужчына. І не стары. Бывае, што адзінота і безнадзейнасць разбураюць…
  • Ён мой сусед. Так, самотны. Музыка, а муж кажа, што ў маладосці ён здымаўся ў фільме пра Пітэра Пэна або нечым падобным ад «Беларусфільма».

А хтосьці прапанаваў варыянт: можа.ю гатэль узяў бы яго на працу, выдалі б касцюм і заробак… Хтосьці проста спытаў, у які час ён звычайна грае, бо вельмі хацеў пад'ехаць паслухаць…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?