Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«Беларусь — адзіная краіна Еўропы, дзе смяротнае пакаранне ўжываецца ў якасці выключнай меры пакарання. З кожным годам Лукашэнка толькі павялічвае колькасць артыкулаў Крымінальнага кодэкса, за якія можа прызначацца смяротнае пакаранне. Ён лічыць, што мае права чыніць лёсы людзей, прыкрываючыся тым, што наяўнасць смяротнага пакарання нібыта стрымлівае злачыннасць.

Чалавечае жыццё і права на яго — самая вялікая каштоўнасць, якая павінна паважацца ў кожнай дзяржаве. Цывілізаваны свет даўно гэта прызнаў і зафіксаваў у сваіх законах. І дэмакратычная Беларусь павінна браць з яго прыклад.

Я катэгарычна асуджаю прымяненне смяротнага пакарання і лічу, што яно павінна быць адмененае. Мы хочам бачыць Беларусь еўрапейскай краінай, дзе правы чалавека паважаюцца, а правасуддзе вяршыцца па прынцыпах справядлівасці і гуманнасці.

Таму пасля дэмакратычнага транзіту ўлады такое пакаранне ў нашай краіне павінна знікнуць назаўжды», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Я заўсёды быў супраць». Андрэй Макарэвіч далучыўся да кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?