У Мастах да бацькоў дырэктара Беларускага дома ў Варшаве Алеся Зарэмбюка прыходзілі сілавікі.

Алесь Зарамбюк

Алесь Зарамбюк

Яны пыталіся ў іх, ці яны ведаюць, што супраць іх сына ў Беларусі распачатыя ажно тры крымінальныя справы, паведамляе «Вясна».

Міліцыянты прасілі польскі нумар Алеся, які ад 2006 года жыве ў Польшчы, распытвалі пра яго асабістае жыццё, цікавіліся пра яго дзейнасць і функцыі ў Беларускім доме ў Варшаве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?