9 кастрычніка ўвечары недалёка ад Грыгішак за Вільняй загінуў грамадзянін Беларусі, піша Delfi.lt.

На дарозе A1 сутыкнуліся легкавы аўтамабіль «Шэўрале» і цягач.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Шэўрале», грамадзянін Беларусі, ехаў у бок Коўна, потым спыніўся на магістралі за Грыгішкамі і выйшаў з машыны.

Кіроўца цягача яго не заўважыў і збіў. Кіроўца легкавіка памёр на месцы. Абставіны ДТЗ высвятляе паліцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?