Палесцінцы аглядаюць руіны Заходняй мячэці, разбуранай пасля ізраільскага авіяўдару па лагеры бежанцаў Шакці ў горадзе Газа, раніцай у панядзелак, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: Adel Hana / AP

Палесцінцы аглядаюць руіны Заходняй мячэці, разбуранай пасля ізраільскага авіяўдару па лагеры бежанцаў Шакці ў горадзе Газа, раніцай у панядзелак, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: Adel Hana / AP

Афіцыйны прадстаўнік ЦАХАЛ (Арміі абароны Ізраіля) па замежных СМІ падпалкоўнік Рычард Хехт даў зразумець, што мірнаму насельніцтву сектара Газа варта бегчы ў Егіпет.

«Я ведаю, што кантрольна-прапускны пункт «Рафах» (паміж сектарам Газа і Егіптам) усё яшчэ адкрыты», — цытуе яго заяву агенцтва Reuters.

Агенцтва ААН па дапамозе палесцінскім уцекачам паведамляе, што ў іх прытулак у Газе прыбылі больш за 137 тысяч жыхароў сектара. Агенцтва папярэджвае: «Памяшканні запоўненыя на 90%».

На тэрыторыі сектара Газа на плошчы ў 360 квадратных кіламетраў жыве 2,5 млн чалавек.

Учора ўвечары прэм'ер Ізраіля паабяцаў давесці вайну супраць баевікоў ХАМАС да пераможнага канца.

«Гэтую вайну навязалі нам звяры, якія праслаўляюць забойства жанчын, дзяцей і старых. Зверстваў, якія здзяйсняюцца ХАМАС, не назіралася з часоў зверстваў ІДІЛ. Дзяцей звязвалі і каралі смерцю разам з астатнімі членамі іх сем'яў, маладых дзяўчат і хлопцаў расстрэльвалі ў спіну. … ХАМАС хацеў вайны, ён яе атрымае», — заявіў Нетаньяху.

«Я аддаў распараджэнне атакаваць ХАМАС так, як мы яшчэ ніколі іх не атакавалі раней. І гэта адбываецца проста цяпер. Мы толькі пачалі нашу вайну супраць ХАМАС. Тое, што вы бачыце цяпер у Газе — толькі пачатак», — сказаў Нетаньяху.

Чытайце таксама:

Уначы ў сектары Газа прагрымелі магутныя выбухі

Больш за 187 тысяч палесцінцаў пакінулі свае дамы з-за вайны

У кібуцы Беэры на мяжы з сектарам Газа знайшлі целы 100 загінулых ізраільцян. Колькасць ахвяр можа павялічыцца

ХАМАС прыгразіў забіваць па адным закладніку ў адказ на кожны напад Ізраіля на грамадзянскія будынкі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?